КНІГА ПСАЛЬМАЎ
Пс 1
Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.
Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі ў грамадзе праведных,
бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.