Пс 112
Алілуя.
Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;
няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!