Пс 119
Песьня ўзыходжаньня.
Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.