Пс 128
Песьня ўзыходжаньня.
Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.
Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;
і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!