Пс 145
Агея і Захарыі.
Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.
Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.
Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.
10 Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.