Пс 75
Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.
Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.
Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.
Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
10 калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.
11 І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
12 Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.
13 Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.