Пс 92
Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля.
Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.
Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.
Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.
Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.
Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.