ПЕРШАЯ КНІГА ЛЕТАПІСАЎ
1 Лет 1
Адам, Сэт, Энос,
Кейнан, Магалялеэль, Ярэд,
Энох, Мэтушэлях, Лямэх,
Ной, Сэм, Хам і Яфэт.
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім.
Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан.
Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
10  Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.
11  А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,
12  Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
13  А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета,
14  Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,
15  Хівея, Аркея, Сінэя,
16  Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
17  Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.
18  Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
19  У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.
20  Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,
21  Гадарама, Узаля, Дыклю,
22  Аваля, Авімаэля, Шэву,
23  Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
24  Сэм, Арпахшад, Шэлях,
25  Эвэр, Пэлег, Рэву,
26  Сэруг, Нахор, Тэрах,
27  Абрам, ён жа Абрагам.
28  Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.
29  Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,
30  Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
31  Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.
32  [Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
33  Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры.
34  I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.
35  Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах.
36  Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек.
37  Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.
38  А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
39  Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна.
40  Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.
41  Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан.
42  Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.
43  І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава.
44  I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.
45  I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.
46  I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.
47  I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.
48  I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.
49  I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
50  I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.
51  I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
52  князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон,
53  князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,
54  князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.