1 Лет 25
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.
Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.
Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.
І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем.
І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань.
І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць;
10  трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
11  чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
12  пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
13  шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
14  сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
15  восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
16  дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
17  дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
18  адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
19  дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
20  трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
21  чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
22  пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
23  шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
24  сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
25  васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
26  дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
27  дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
28  дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
29  дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
30  дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
31  дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць.