1 Лет 8
Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці,
Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты.
I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд,
Абішуа, Нааман, Ахоах,
Гера, Шэфуфан, Хурам.
Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:
Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда.
I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама,
10  Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў.
11  А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.
12  Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі,
13  Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату.
14  А Ах’ё, Шашак, Ерэмот,
15  Завадыя, Арад, Адэр,
16  Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.
17  А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр,
18  Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала.
19  А Якім, Зіхры, Заўды,
20  Эліэнай, Цылетай, Эліэль,
21  Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы.
22  А Ішпан, Эвэр, Эліэль,
23  Абдон, Зіхры, Ханан,
24  Хананія, Элям, Антотыя,
25  Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.
26  А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,
27  Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама.
28  Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
29  А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха,
30  і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў,
31  Гедор, Ах’ё і Захер.
32  А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.
33  Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.
34  Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.
35  Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.
36  Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу;
37  Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль.
38  У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля.
39  Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці.
40  I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.